У ЗША абрынуўся мост, калі ў яго ўрэзаўся грузавы карабель

Пацярпелы мост у Балтымары

Пацярпелы мост у Балтымары / KLM World News

У амерыканскім Балтымары, штат Мэрыленд, часткова абрынуўся 3-кіламетровы мост пасля таго, як у яго ўрэзалася грузавое судна. У рацэ могуць застацавацца рабочыя, піша Reuters. Паводле звестак мясцовай пажарнай часткі, у раку ўпалі і некалькі аўтамабіляў.

"Усе паласы руху закрытыя ў абодвух напрамках праз інцыдэнт на мосце. Рух транспарту арганізаваны ў аб'езд", гаворыцца ў паведамленні Упраўлення транспарту Мэрыленда ў сацсетцы Х.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі