Вярхоўны суд адмяніў смяротны прысуд у Гомелі

Праваабаронца “Вясны” Андрэй Палуда, які сачыў за разглядам касацыі ў будынку суда, гаворыць, што у гэтай справе было больш шансаў на поспех. Касацыю разглядалі не адзін дзень, як звычайна, а некалькі. Але ўсё ж можна гаварыць пра сенсацыю.

“Так, гэта сенсацыя. У найноўшай гісторыі Беларусі такога дакладна не было. Зараз сітуацыя такая, што вырак суда першай інстанцыі быў адменены. Зараз ён будзе перанакіраваны туды і суд у новым складзе павінен перагледзець справу”, — гаворыць праваабаронца.

На думку Палуды, значную ролю адыграла пазіцыя адваката, які звярнуў увагу на шэраг працэсуальных парушэнняў падчас правядзення следства.

Андрэй Палуда: “Скажам так, што дадаткі да касацыі і сама скарга згуляла сваю ролю. Суд разгледзеў усе моманты, на якія адвакаты звярталі ўвагу і таму прыняў рашэнне скаргу задаволіць. Натуральна, каб яе не было, то смяротны вырак быў бы выкананы”.

Зараз праваабаронцы чакаюць паўторнага разгляду справы і спадзяюцца, што суд абярэ іншую форму пакарання для Грунова.

Даведка Еўрарадыё:

Аляксандр Груноў быў ​​прысуджаны да расстрэлу на падставе п.6 ч.2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 25-гадовы хлопец здзейсніў забойства сваёй знаёмай студэнткі Наталлі Емельянчыкавай. На судзе ён патлумачыў, што за некаторы час да сустрэчы яна абразіла яго ў кампаніі знаёмых людзей і не папрасіла прабачэння. Гэта і стала прычынай агрэсіі. У выніку ён нанёс ахвяры 102 нажавыя раненні.

Наталля Емельянчыкава

Фота: gp.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі