03:24 У Эстоніі сфарміраваны новы ўрад

Прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хэндрык Ільвес пацвердзіў склад новага кабінета міністраў, які ўзначаліў цяперашні прэм’ер, лідар Рэфармістскай партыі Андрус Ансіп. Права-ліберальная Рэфармістская партыя, як пераможца парламенцкіх выбараў, прапанавала ўвайсці ў кіроўную кааліцыю нацыяналістычнай аб’яднанай партыі Саюз Айчыны і Рэспублікі і Сацыял-дэмакратычнай партыі. Рэфармістам будуць належаць партфелі кіраўнікоў міністэрстваў замежных справаў, юстыцыі, культуры, навакольнага асяроддзя і сацыяльных справаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі