14:03 ЕС гатовы да супрацы з Беларуссю

Еўрасаюз выказаў гатоўнасць развіваць эканамічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва з Беларуссю. Аднак толькі пры ўмове выканання беларускім бокам пастаўленых раней умоваў. Пра гэта заявіла кіраўніца Рабочай групы Парламенцкай асамблеі АБСЕ Ута Цапф у Мінску на адкрыцці семінара «Вывучэнне магчымасцяў для Беларусі ў рамках еўрапейскай палітыкі суседства».

Паводле словаў спадарыні Цапф, еўрапейская супольнасць магла б падтрымаць рэформы ў Беларусі і дапамагчы ў стварэнні ўмоваў для правядзення справядлівых і свабодных выбараў. Першае, чаго чакае Еўропа ад афіцыйнага Мінску - гэта вызваленне палітвязняў.


Паведамляе Інтэрфакс