16:45 У Глускую бібліятэку прыйшоў падарунак з Урала

Каштоўны падарунак атрымала раённая бібліятэка горада Глуск Магілёўскай вобласці ад свайго земляка Юрыя Левіна, які жыве ў Свярдлоўскай вобласці Расіі. Ён даслаў некалькі сваіх кніг, адна з іх мае назву «Беларусы Сярэдняга Урала». Ураджэнец Глускага раёна, палкоўнік у адстаўцы, доўгі час працаваў карэспандэнтам «Литературнай газеты» па Урале.

Левін — аўтар двух дзесяткаў кніг, адзначае газета «Рэспубліка».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі