17:36 Замест 15 сутак арышту будуць даваць 25

На 25 сутак замест 15 адправіць парушальнікаў новы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пра гэта ў інтэрв’ю газеце «Вечерний Брест» паведаміў супрацоўнік брэсцкай абласной пракуратуры.

Кодэкс уступае ў сілу ўжо 1 сакавіка, а пра змену тэрміну максімальнага пакарання адміністрацыйным арыштам не ведаюць нават многія суддзі, бо тэкст яны атрымалі зусім нядаўна, адзначае выданне.