17:57 Андрэй Курэйчык завяршыў працу над сцэнарыем фільма "Любовь-морковь - 2"

Беларускі драматург Андрэй Курэйчык завяршыў працу над сцэнарыем новага расійскага фільма "Любовь-морковь - 2". Пра гэта ён паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Паводле яго слоў, рашэнне аб здыманні працягу фільма "Любовь-морковь" было прынята прадзюсерамі праз тры дні пасля пачатку пракату стужкі ў краінах СНД.

Як распавёў Курэйчык, сёння карціна "Любовь-морковь" — самая касавая камедыя ў гісторыі постсавецкага кіно і займае восьмае месца ў спісе самых касавых фільмаў Расіі.

Паводле звестак на 21 сакавіка, зборы камедыі ў краінах СНД склалі прыблізна 11 мільёнаў долараў.

Па словах драматурга працяг фільма будзе здымацца зімой 2007 года, а на экраны гэтая "калядна-навагодняя казка" выйдзе 31 снежня 2008 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі