19:44 ЕС працягнуў санкцыі ў дачыненні да Беларусі на год
Еўрапейскі саюз
прыняў рашэнне аб падаўжэнні санкцый у дачыненні да Беларусі яшчэ на адзін год
з 1 красавіка. Афіцыйны дакумент пакуль не гатовы, але плануецца, што ён будзе
падпісаны да канца сакавіка.
Праект пастановы падтрымалі 27 афіцыйных
прадстаўнікоў краін-удзельніц Еўрасаюза. Нагадаем, ЕС забараніў уезд на
тэрыторыю еўрапейскіх краін прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку і каля 30
высокапастаўленым чыноўнікам беларускага ўрада.
Таксама былі замарожаныя іх
банкаўскія актывы. Заходнія краіны абвінавачваюць беларускія ўлады ў парушэннях
правоў чалавека, пераследаванні апазіцыі і не прызнаюць вынікі мінулых
прэзідэнцкіх выбараў, па выніках якіх Лукашэнка ў трэці раз заняў пасаду
кіраўніка краіны, інфармуе расійскае агенцтва “Росбизнесконсалтинг”.