19:58 Брытанскія візы выдаюць па новых правілах

Амбасада Вялікабрытаніі ўводзіць новыя правілы прыёму дакументаў і аплаты віз. Яны пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка.
Заявы на ўезд у Злучанае Каралеўства можна будзе падаць толькі ў сістэме on-line. Акрамя таго, з 1 красавіка консульскі збор за візы можна будзе ўносіць праз Інтэрнэт, карыстаючыся сістэмай World Pay.

Гэта дазволіць разлічыцца за візы па банкаўскай картцы. Акрамя таго, спонсары па-за Беларуссю змогуць запоўніць заяву і аплаціць візу ад імя тых, каго яны запрашаюць у Вялікабрытанію.

Дарэчы, за візы можна заплаціць і наяўнай валютай пры падачы дакументаў у амбасадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі