20-гадовы амерыканец Іван Лодня гатовы выступаць за зборную Беларусі
20-гадовы амерыканец Іван Лодня гатовы выступаць за зборную Беларусі па хакею, паведамляе прэс-служба мінскага "Дынама". "Пакуль не ведаю ўсе правілы і тонкасці па гэтым пытанні, — кажа ён. — Але калі мне скажуць, што ўсё окей і я магу гуляць, то я, вядома ж, гатовы. Гэта вялікі выклік і магчымасць. Гатовы сказаць "так" хоць цяпер і ісці гуляць [за зборную Беларусі]".
Хакеіст прыляцеў у нашу краіну і падпісаў кантракт з дынамаўцамі. Лодня кажа, што ўпершыню ў Беларусі.
"У мяне ёсць беларускія карані, мне тата гаварыў пра гэта, — цытуе словы хакеіста hcdinamo.by. — Таму я ўсхваляваны быць тут".
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.