20:34 На рамонце віцебскага Амфітэатра загінуў будаўнік

На будаўніцтве даху Летняга Амфітэатра ў Віцебску, дзе штогод праходзіць фестываль Славянскі базар, загінуў 42-гадовы супрацоўнік жодзінскага прадпрыемства “Прамбудтэхмантаж”. Другі будаўнік з пераломам сцегнавой косці і траўмай галавы шпіталізаваны у абласную лякарню. Абодва зваліліся з вышыні каля 20 метраў, калі рабілі на даху вадасцёк. Работы на аб’екце не спыняліся. Па папярэдніх высновах, здарэнне адбылося з-за парушэння тэхнікі бяспекі. Па некаторых дадзеных, будаўнікі былі моцна п’яныя.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі