20:34 У салігорскіх кватэрах ёсць халодная вада

Амаль да вечара нядзелі на вуліцах Салігорску працягвалі стаяць чэргі да вадавозаў. Вада, якая, паводле афіцыйных звестак, падаецца гараджанам з 12 гадзінаў, у кранах з’явілася пасля 18 гадзінаў. Вось што нам распавяла па тэлефоне жыхарка Салігорска Аляксандра, з якой мы звязаліся 1 красавіка каля 20 гадзінаў вечара:

«Так, вада ёсць, але толькі халодная. З халоднай яны разабраліся. Відаць, яе далі ўжо назаўсёды».

Гэтую інфармацыю пацвердзіла і дзяжурная гарвадаканала спадарыня Яфімчык:

«У горад ваду далі. Ідзе тэхналагічны працэс запаўнення сістэмы. Рэзка мы не можам падняць ціск, толькі паступова падымаем яго. Павялічваецца падача».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі