1:2: "Дынама" Мінск праіграла "Авангарду" па булітах
16 лістапада мінскае "Дынама" сустракалася з омскім "Авангардам" у межах рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай Хакейнай Лігі. Прыхільнікі спадзяваліся, што беларуская каманда ўпершыню ў сезоне завершыць хатнюю серыю матчаў без паражэнняў, аднак, на жаль, цуду не адбылося: дынамаўцы прайгралі па булітах 1:2.
Першы і другі перыяды матчу завяршыліся нечыёй. У трэцім перыядзе "дынамаўцы" забілі гол. Вызначыўся канадскі бамбардзір Раян Спунер. Аднак за 12 хвілін да канца матча "Авангард" параўнаў лік: у браму "дынамаўцаў" прыляцела шайба ад Свена Андрыгета. Пераможца матчу вызначыўся падчас булітаў.
Цікава, што беларускі форвард "Авангарда" Андрэй Стась быў выдалены з лёду за тое, што ўдарыў клюшкам мід ног Раману Дзюкаву.
Паводле тэлеграм-каналу "Дынама" Мінск, у "Мінск-Арэне" за матчам назірала 14285 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.