21:03 Гродзенскі “Нёман” разграміў мінскае “Дынама”
5-га красавіка адбыліся другія чвэрцьфінальныя матчы розыгрыша Кубка Беларусі па футболе сезона 2006-2007 гадоў. Сталічнае “Дынама” прымала гасцей з Гродна - футбольны клуб “Нёман”.
Пасля бліскучай перамогі над гаспадарамі з лікам 3:0, і з улікам вынікаў папярэдняга матчу (2:1 на карысць “дынамаўцаў”) ў паўфінал выйшаў “Нёман”.
З лікам 2:1 дзейныя ўладальнікі Кубку краіны футбалісты барысаўскага “БАТЭ” перамаглі ў першай сустрэчы мінскі “МТЗ-РИПО”. Мацнейшымі былі барысаўчане і на гэты раз - 1:0. “БАТЭ” ідзе далей.
З добрым настроем выйшлі на поле ўласнага стадыёна дынамаўцы Брэста пасля гасцявой перамогі ў Салігорску над мясцовым “Шахцёрам” 2:0. Магчыма гэта і падтрымка мясцовых заўзятараў дазволіла футбалістам з гораду над Бугам атрымаць буйную перамогу - 4:1. “Дынама” (Брэст) - бясспрэчны паўфіналіст.
У Жодзіна мясцовае “Тарпеда” саступіла дэбютанту вышэйшай лігі сталічнаму клубу “Мінск” - 0:1, што дазволіла мінчанам пасля папярэдняй нычыі -- 1:1 стаць чацвёртым удзельнікам паўфіналу, матчы якога прызначаны на 10 красавіка.