21:05 Лукашэнка заявіў Al Jazeera, што без Беларусі ў Еўропе спакою не будзе
1 сакавіка прэзідэнт Беларусі праз арабскі канала Al Jazeera пагаварыў з Еўропай ЗША і Расіяй.
Еўропе Аляксандр Лукашэнка прапанаваў глядзець не праз агароджу.
“Без Беларусі ў Еўропе спакойна не будзе. Еўропа зразумела, што калі нестабільна ў Беларусі, то нестабільна будзе і ў Еўропе. Нам трэба перастаць глядзець адзін на аднаго праз агароджу”.
Кіраўніцтву Злучаных Штатаў Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць любыя ўмовы супрацоўніцтва. “Але яны павіны быць прымальнымі. І ні якім разе не вылучаць абсурдныя ўмовы, на якія мы, канечне, не пойдзем”, — папярэдзіў прэзідэнт.
Расіі кіраўнік нашай краіны параіў змяніць палітыку шантажу. “Якія б адносіны ні складваліся сёння з расійскім кіраўніцтвам, мы не здрадзім расіянам. Мы на святым гуляцца не будзем. Трэба пераходзіць ад палітыкі шантажу да нармальнага дыялогу”.
Трэба адзначыць, што ўсе гэтыя словы былі сказаныя прэзідэнтам Беларусі ў інтэрв’ю ўплывоваму арабскаму тэлеканалу. Магчыма, Аляксандр Лукашэнка імкнуўся паказаць сваім усходнім “пасярэднікам”, як лёгка ён вядзе дыялог з моцнымі асобамі свету.