31 снежня ўзламаны сайт прапагандысцкага інфармагенцтва БелТА

Галоўная старонка БелТА пасля ўзлому

Галоўная старонка БелТА пасля ўзлому / Скрыншот

Удзень 31 снежня перастаў адчыняцца сайт беларускага дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Па стане на 15:30 па мінскім часе ён недасяжны.

Адказнасць за ўзлом узялі на сябе "Кібер-партызаны". Па іх звестках, удар нанесены па кампутарнай сетцы "Беларускага тэлеграфнага агенцтва". Узламаная ўнутраная сетка і асноўныя сайты, уражаныя дамен-кантролеры, "зачышчаная" бухгалтэрыя, працоўныя станцыі, архівы, бэкапы, серверы вэб-сайтаў.

Таксама, па звестках "Кібер-партызанаў", спампавана 90 гігабайтаў даных: унутраныя дакументы, бухгалтэрыя, асабістыя звесткі пра супрацоўнікаў. Праца ньюсрума паралізаваная. Рабочыя камп'ютары выйшлі са строю.

Па некаторых звестках, прапагандысцкае інфармагенцтва спрабавала рыхтавацца да такой атакі, аднак працэс не быў завершаны да канца. Хакеры скарысталіся пакінутымі дзіркамі ў абароне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі