44-гадовы кідальнік молата Іван Ціхан заваяваў алімпійскую ліцэнзію

44-гадовы кідальнік молата Іван Ціхан заваяваў алімпійскую ліцэнзію

44-гадовы беларускі кідальнік молата Іван Ціхан заваяваў алімпійскую ліцэнзію. Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, кваліфікацыйны нарматыў ён выканаў ва ўкраінскім Луцку — 77.72 метра. Гэта яго найлепшы вынік у сезоне. У ліпені яму ўжо будзе 45.

Ціхан — двухразовы чэмпіён свету, прызёр Алімпійскіх гульняў у 2008 і 2016 гадах. У 2008-м пасля Алімпіяды ў Пекіне трапіў у допінг-скандал, быў дыскваліфікаваны. Праз два гады здолеў праз Спартыўны арбітражны суд у Лазане адмяніць дыскваліфікацыю, яму вярнулі бронзавы медаль.

У 2020-м на фоне мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў падпісаў ліст у падтрымку ўлады. У верасні стаў старшынём Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі замест Вадзіма Дзевятоўскага, яшчэ аднаго беларускага кідальніка молата, які ў жніўні з братам трапіў на Акрэсціна і перажыў нервовы зрыў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі