66-гадовай актывістцы Алене Гнаук дадалі яшчэ год калоніі
Алена Ганук / bgmedia.site
Палітзняволеную Алену Гнаук судзілі па трэцяй крымінальнай справе 28 красавіка. Канчатковае пакаранне — 2 гады і 11 месяцаў зняволення.
Гэтым разам Гнаук абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі. Палітзняволеная адмовілася ад паслуг адвакаткі: тая падпісала пратакол допыту, хоць Алена прасіла яе не рабіць гэтага. Хутка палітзняволеную этапуюць у СІЗА да разгляду апеляцыйнай скаргі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.