8 тысяч рублёў у месяц аўтар атрымлівае з ратацыі на адной радыёстанцыі
Еўрадыё высвятляла, якім чынам абараняюцца правы беларускіх музыкаў Дык што прыносіць грошы айчынным выканаўцам?
Як паведамілі ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці, ад ратацый на радыё музыканты зарабляюць не вельмі шмат, бо максімальна радыёстанцыі штомесяц выплачваюць у былое Аўтарскае таварыства не больш як 2 мільёны рублёў. Гэты грошы мусяць размеркавацца паміж усімі музыкамі. Усяго кампазіцый за месяц гучыць крыху больш за тысячу.
Атрымліваецца, што калі гурт будуць ставіць штодня па 3 разы, то аўтар музыкі можа атрымаць каля 8 тысяч беларускіх рублёў. Такі прыбытак можна атрымаць ад адной радыёстанцыі. Грошы гэта невялікія, але ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай ўласнасці кажуць, што некаторым аўтарам ад ратацый на радыё і тэлевізіі ўдаецца атрымліваць 200-300 долараў. Начальнік цэнтру Аляксандр Бічурын называе тых выканаўцаў, што часцей з’яўляюцца ў СМІ:
Бічурын: Па нашых звестках, самыя папулярныя і раціруемыя – гэта J:Moрс, Вольга Плотнікава, DaVinchi, Андрушкевіч, Шаркунова.
З аўтараў, што сапраўды атрымліваюць больш-менш прыстойныя грошы на ўласным аўтарстве, былі названыя Уладзімір Пугач, Міхалок, кампазітар Макс Алейнікаў (піша песні для “Топлесс”). Зміцер Сасноўскі паведаміў Еўрарадыё, што гурт “Стары Ольса” зарабляе за ратацыі, выкарыстанне на тэлебачанні і ў рэкламе каля 200-300 тысяч у месяц.
Але калі радыё і тэлебачанне знаходзяцца пад пільным наглядам Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і рэгулярна выплочваюць музыкам аўтарскія, то з кавярнямі справы ідуць горш.
Толькі 60% мінскіх рэстаранаў і бараў маюць з былым аўтарскім таварыствам ліцэнзійную дамову, якае дае ім магчымасць законна прайграваць музычныя запісы.
Так у 2006 годзе ў Вярхоўным судзе было разгледжана 20 справаў парушэння аўтарскіх правоў. Марыя Сцепанюк распавядае пра самыя цікавыя і ўдалыя для аўтараў выпадкі. Напрыклад, “Трактир на Пятницкой” вярнуў грошы Ігару Крутому, бо былое Аўтарскае таварыства супрацоўнічае з адпаведнымі расійскімі арганізацыямі, якія абараняюць правы зарэгістраваных там музыкаў.
Спадарыня Сцепанюк кажа, што таксама грошы былі вернутыя шэрагу беларускіх музыкаў: Аляксандры Гайдук, Юліяне, гуртам “Топлесс”, “Тяни-Толкай”, “Новый Иерусалим” – іх прайгравалі ў кавярні “Уголок Парижа”:
Сцепанюк: Па гэтай справе было выплачана 1 мільён 85 тысячаў беларускіх рублёў, які быў роўна размеркаваны паміж усімі аўтарамі.
На нелегальным прайграванні запісаў “папаўся” і гандлёвы дом “Курасоўшчына”, які прайграваў запісы такіх беларускіх музыкаў, як Віктар Пшанічны, Віталь Грын, гурты "Марціні" і "Прыма Вера". Супрацоўнікамі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай ўласнасці было здзейснена кантрольнае праслухоўванне, а пасля зроблена службовая запіска, што стала падставай, каб пачаць судовую справу.
А як абараняюцца правы беларускіх музыкаў, што гучаць за мяжой? Прадзюсар "Крамбамбулі" Ганна Вольская лічыць, што гурт неабаронены, і збіраецца рэгістраваць свае творы ў замежнай прыватнай кампаніі.
Вольская: Напрыклад, мы выступаем ў Берліне і не маем рэгістрацыі ў нямецкім аўтарскім таварыстве. Любы канцэрт, любое інтэрв’ю на радыё -- мы падпісваем дамовы, што не маем прэтэнзіяў. Таму нашыя аўтарскія "правісаюць".
Начальнік Нацыянальнага камітэту па інтэлектуальнай уласнасці спадар Бічурын кажа, што беларускія музыкі не атрымліваюць аўтарскія з-за мяжы адлічэнні, таму што актыўныя грашовыя плыні паміж аўтарскімі таварыствамі сёння ёсць толькі паміж Беларуссю і Расіяй.
Бічурын: Замежныя арганізацыі накіроўваюць грошы, толькі калі іх збіраецца мэтазгодная для пералічэння сума. Але з той жа Германіі і Польшчы мы сродкі атрымліваем даволі рэдка.