Абаронцы Курапатаў згортваюць лагер
У панядзелак, 6 сакавіка, абаронцы Курапатаў пачалі згортваць свой лагер. Абарона мемарыяла гэтым разам доўжылася два тыдні.
Кампанія "Белрэканструцыя" на мінулым тыдні спыніла ўзвядзенне бізнэс-цэнтра на тэрыторыі, выведзенай з ахоўнай зоны Курапатаў. У панядзелак будаўнікі абяцалі канчаткова згарнуць працы і зараўняць ландшафт.
Як зазначыў у Фэйсбуку лідар "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) Зміцер Дашкевіч, маладафронтаўцы ўпершыню сыходзяць самі. Разам з тым актывісты не выключаюць, што вернуцца, калі будаўніцтва адновяць.