У Расіі ўдзельніка акцыі памяці з беларускім плакатам затрымала паліцыя
Плакат удзельніка акцыі ў Яшкар-Але
Паліцыя горада Яшкар-Ала пасля акцыі памяці затрымала Кірыла Вайтовіча, які прыйшоў з плакатам па-беларуску, піша сайт "Idel.Реалии".
Акцыя памяці ахвяр палітычных рэпрэсій адбылася ў Яшкар-Але 30 кастрычніка. Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да мемарыяла. Потым большая частка пайшла ў музей гісторыі горада, а некалькі чалавек засталіся, каб прывесці ў парадак месца ўскладання кветак.
У гэты момант падышлі паліцыянты і затрымалі Кірыла Вайтовіча, які прыйшоў на акцыю з плакатам з тэкстам "Ноч паэтаў 29-30 кастрычніка. Вечная памяць ахвярам бальшавіцкага тэрору. Жыве вечна". Плакат ён павесіў у адной з ніш мемарыяла.
Вайтовіча пасадзілі ў паліцэйскую машыну і адправілі ў аддзяленне паліцыі. Мяркуецца, што яго затрымалі для "прафілактычнай гутаркі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.