Аблава ў Лідзе: як мінімум 5 затрыманняў адбылося 26 красавіка
Затрыманне ў Лідзе
У канцы тыдня сілавікі правялі некалькі затрыманняў у Лідзе. Праваабаронцы налічылі як мінімум 5 затрыманых. Па іх звестках, аблава адбылася ў пятніцу, 26 красавіка.
Затрыманыя — мужчыны. Па аднаго з іх прыехалі на працу, іншых круцілі на вуліцы. Звязаны з уладамі тг-канал піша, што ў віну ім закідаюць "экстрэмізм".
Ці звязаныя затрыманні з гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якую 26 красавіка адзначалі беларусы па ўсім свеце, пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.