Або рэформы — або працаваць будзем да канца жыцця: як быць з пенсійным крызісам

Мінпрацы пастаянна рапартуе аб падвышэннях пенсій, але на справе выплаты ўжо цяпер невялікія, а падвышэнні з'ядае інфляцыя / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Мінпрацы пастаянна рапартуе аб падвышэннях пенсій, але на справе выплаты ўжо цяпер невялікія, а падвышэнні з'ядае інфляцыя / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Жыхары Беларусі хутка старэюць. Калі б не рэгулярныя ўліванні з бюджэту, у Фонду сацыяльнай абароны ўжо не ставала б грошай на пенсіі. І прагнозы экспертаў не радасныя: ёсць рызыка, што цяперашняе маладое пакаленне беларусаў будзе атрымліваць пенсіі ў памеры ўсяго 26% ад сярэдніх заробкаў. Таму патрэбныя рэформы.

Аптымальны варыянт — падвысіць пенсійны ўзрост жанчын да мужчынскага і даць работнікам магчымасць адлічваць грошы і ў агульны фонд, і асобна сабе. Аднак гэтыя рашэнні непапулярныя, і ісці на іх цяперашнія ўлады Беларусі не хочуць. Гэта давядзецца рабіць наступным уладам.

Эксперты BEROC падказваюць ім, дзе ўзяць грошай на пераходны перыяд і як уладкаваць сістэму справядліва. Еўрарадыё сабрала самае важнае з іх праекта пенсійнай рэформы.

 

Пенсія ў беларусаў выклікае страх

Или реформы — или работать будем до конца жизни: как быть с пенсионным кризисом
Думкі пра пенсію выклікаюць у беларусаў трывогу / Еўрарадыё

У Беларусі на выплаты пенсіянерам ідуць падаткі людзей, якія працуюць цяпер. Улічваючы, што насельніцтва старэе, а эканоміка падае, пенсійных адлічэнняў усё менш. Беларускі бюджэт грошай таксама не мае: ён дэфіцытны.

Калі ўсё пакінуць як ёсць, грымне сапраўдны пенсійны крызіс: або з непад'ёмнымі выдаткамі бюджэту, або з мізэрнымі пенсіямі. BEROC склаў два базавыя сцэнары.

Пры першым пенсія будзе параўнальна вялікая для Беларусі: 39% ад сярэдняга заробку. Як у дакавідным 2019 годзе.

— Бюджэту давядзецца кампенсаваць усе большы і большы дэфіцыт ФСАН. Да 2055 года гэты дэфіцыт перавысіць пяць адсоткаў ВУП, а потым будзе вагацца ў межах чатыры-шэсць адсоткаў ВУП штогод, — адзначаюць даследчыкі.

Другі сцэнар прадугледжвае, што дэфіцыт ФСАН застанецца на ўзроўні 2019 года. Гэта значыць, вылучаць больш грошай з бюджэту на пенсіі не будуць. Тады давядзецца іх зніжаць.

— Адносіны сярэдняй пенсіі да сярэдняга заробку (каэфіцыент замяшчэння) да 2055 годзе апусціцца да 26 адсоткаў.

Или реформы — или работать будем до конца жизни: как быть с пенсионным кризисом
Чырвоны графік — дэфіцыт ФСАН пры сцэнары №1. Зялёны — пенсіі ў % ад заробкаў пры сцэнары №2 / BEROC

Перспектывы без зменаў зусім не радуюць. І, згодна з апытаннем БЕРОК/ІПМ 2019 года, беларусы хочуць рэформаў.

— Хоць пра пенсіі грамадзяне Беларусі пачынаюць задумвацца ў асноўным толькі пасля 45 гадоў, дамінуюць у гэтых думках адчуванні трывогі і страху. Толькі 8,1% беларусаў лічаць, што памеру пенсіі досыць для нябеднай старасці, а 71,8% называюць пенсіі нізкімі.

 

Выйсце: зраўнаваць пенсійны ўзрост і часткова назапашваць асобна

Или реформы — или работать будем до конца жизни: как быть с пенсионным кризисом
Рэальна атрымліваць пенсію, якая больш звязаная з даходам, чым цяпер / Еўрарадыё

Спраўляцца з нястачай грошай для пенсіянераў можна трыма спосабамі. Першы — пакінуць сістэму, калі малодшае пакаленне плаціць за старэйшых, і падвышаць пенсійны ўзрост. Па падліках экспертаў, нават калі пенсійны ўзрост для мужчын і жанчын у Беларусі зрабіць па 65 гадоў, праблема дэфіцыту ФСАН не знікне. Цяпер пенсійны ўзрост для мужчын складае 63 гады, для жанчын — 58 гадоў.

Да таго ж ёсць важны нюанс:

— Сцэнар 65-65 наўрад ці можна лічыць прымальным, бо сярэдняя працягласць жыцця мужчын у Беларусі і так не перавышае 70 гадоў.

 

Или реформы — или работать будем до конца жизни: как быть с пенсионным кризисом
Калі б Лукашэнка сам пайшоў на пенсію, то і новая пенсійная сістэма з'явілася б хутчэй / Reuters

Рэформы не пройдуць проста і чароўнай таблеткі не існуе, падкрэсліваюць эксперты. Акрамя праблем з нястачай грошай для ФСАН на старце рэформаў, людзей яшчэ трэба пераканаць, што новай пенсійнай сістэме можна давяраць. У прыватнасці, нейкаму фонду, які будзе адказваць за індывідуальныя назапашванні.

— Крытычна важнымі з'яўляюцца недатыкальнасць фонду і яго незалежнасць, замацаваныя на заканадаўчым узроўні. Фонд павінен укладваць у добра дыверсіфікаваны партфель, у тым ліку мінімізуючы краінавыя рызыкі, а гэта значыць, што ўкладанні ў беларускія актывы (асабліва дзяржаўныя аблігацыі) павінны быць рэгуляторна абмежаваныя, — падкрэслівае BEROC.

З гэтым пунктам цяпер вялікія праблемы. Наўрад ці хтосьці можа даць гарантыю бяспекі чыіх-небудзь грошай у Беларусі.

Сярод рэкамендацый BEROC таксама аўдыт цяперашняй пенсійнай сістэмы, у тым ліку перагляд асаблівых правілаў і выключэнняў.

— Што не азначае іх аўтаматычнай адмены. Сістэма пенсійных прэферэнцый павінна стаць празрыстай і зразумелай для ўсіх.

Яшчэ эксперты прапануюць павялічыць падатковыя паступленні для пенсій. Гэта не абавязкова падвышэнне падаткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі