Колькі трэба зарабляць, каб мець у Беларусі пенсію ў тысячу рублёў

Мінімальная пенсія — крыху больш за 130 долараў / Ілюстрацыя "Анлайнера"​
Мінімальная пенсія — крыху больш за 130 долараў / Ілюстрацыя "Анлайнера"​

Сярэдняя пенсія для пенсіянера ў Беларусі, які не працуе, — 639,6 рублёў, то бок крыху менш за 250 долараў. Гэта з улікам магчымых даплат і, вядома ж, паказчык, падлічаны чыноўнікамі, а не рэальны.

Хто ў Беларусі можа атрымліваць больш годную пенсію? Як піша s13, улічваецца так званы "індывідуальны каэфіцыент заробку" (ІК). Гэта суадносіны фактычнай зарплаты, якую чалавек атрымліваў да выхаду на пенсію, і сярэдняй па краіне.

Напрыклад, калі ІК у чалавека быў на ўзроўні чатыры, то максімальная пенсія — 987,11 рубля. Гэта значыць, неабходна было зарабляць у чатыры (!) разы больш за сярэдні паказчык па краіне, каб мець такую пенсію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі