Адам Глобус уручыць сваю прэмію кнізе Андрэя Горвата "Радзіва "Прудок"

Адам Глобус уручыць сваю прэмію кнізе Андрэя Горвата "Радзіва "Прудок"

Вядомы пісьменнік і бізнэсовец Адам Глобус абвясціў сёлетняга лаўрэата сваёй прэміі "Залатая літара". Ён вырашыў адзначыць кнігу Андрэя Горвата "Радзіва "Прудок". 

"Прэмію "Залатая літара 2016" атрымлівае кніга Андруся Горвата "Радзіва "Прудок" Дзённік", атрымлівае за новае слова ў беларускай літаратуры. Віншую аўтара і ўсіх ягоных шматлікіх прыхільнікаў", — напісаў Глобус у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

Кніга Горвата атрымала шматлікія захопленыя водгукі чытачоў, але пакуль што была абыйдзеная якімі-небудзь літаратурнымі прэміямі. Зрэшты, Падвядзенне вынікаў літаратурнага 2016 года яшчэ толькі пачынаецца. 

Андрэй Жвалеўскі: У школьную праграму я б уключыў Горвата і Бахарэвіча

Прэмію "Залатая літара" Адам Глобус заснаваў на пачатку 2000-х. Ён сам выбірае лаўрэатаў гэтай узнагароды. 

"А праўда, што Андрэй наш у Мінску папулярны?" Рэпартаж з Прудка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі