Адбыліся невялікія сутычкі з міліцыяй

Шэсце ідзе па вуліцы Сурганава каля універсама "Рыга". Адбываюцца невялікія сутычкі з міліцыяй: моладзь спрабуе выйсці на праезную частку, бо шэсце не змяшчаецца на ходніках. Падлеткаў валяць на зямлю, не пускаючы на дарогу.

На чале калоны з'явіўся расійскі сцяг. Яго нясе дзяўчына.