Афіцыйны Мінск папросіць у Расіі яшчэ адзін крэдыт на імпартазамяшчэнне

Мінск папросіць Маскву пра новы крэдыт

Мінск папросіць Маскву пра новы крэдыт / pixabay.com

Рэжым Лукашэнкі хоча папрасіць у Масквы дадатковы крэдыт на імпартазамяшчальныя праекты. Пра гэта заявіў новы амбасадар Беларусі ў РФ Аляксандр Рагожнік.

Раней расійскі бок вылучыў для Беларусі крэдытную лінію ў 105 мільярдаў расійскіх рублёў. Гэтыя грошы прызначаліся на рэалізацыю сумесных імпартазамяшчальных праектаў.

"Сёння гэтыя ўсе рэсурсы фактычна асвоеныя, і мы пяройдзем да наступнага этапу — прапрацоўкі з расійскім бокам дадатковага вылучэння пакета для рэалізацыі высокатэхналагічных праектаў", — заявіў Рагожнік. Паводле яго, гэтыя праекты будуць накіраваныя на забеспячэнне тэхналагічнай незалежнасці Саюзнай дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі