Урад кампенсуе "Беларусбанку" страты за "экспартны" крэдыт для БМЗ

БМЗ

БМЗ / sb.by

"Беларусбанк" выдаў БМЗ "экспартны" крэдыт на нявыгадных умовах. І атрымае за гэта кампенсацыю з бюджэту. Пастанова пра гэта апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

29 сакавіка банк адкрыў для Беларускага металургічнага завода крэдытную лінію з максімальнай адначасовай запазычанасцю да 1,8 млрд расійскіх рублёў (каля $20 млн) пад 2/3 ключавой стаўкі Цэнтрабанка Расіі. Сёння гэта ўсяго 10,66% — у Беларусі такіх танных крэдытаў у расійскіх рублях няма. Розніцу кампенсуе ўрад.

Дакумент прыўкрасны фармулёўкай "компенсировать потери от предоставления экспортного кредита". Звычайна банкі на крэдытах зарабляюць. Але толькі не "Беларусбанк".

"Экспартны" крэдыт выдаецца, каб БМЗ сам сабе заплаціў за сваю прадукцыю з надзеяй, што калі-небудзь гэта зробіць расійскі пакупнік. "Экспарт" (а на справе бясплатныя пастаўкі) завод, а следам за ім і ўрад запішуць у сваю статыстыку. Такія крэдыты ў беларускай эканоміцы — не рэдкія. Раней "Беларусбанк" аплачваў экспарт белазаў — і ўрад таксама кампенсаваў яго страты.

Урад кампенсуе "Беларусбанку" страты за "экспартны" крэдыт для БМЗ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі