"Ак Барс" разграміў мінскае "Дынама"

"Ак Барс" разграміў мінскае "Дынама"

Хакеісты мінскага "Дынама" пацярпелі ў чэмпіянаце КХЛ разгромнае паражэнне ў Казані ад "Ак Барса" — 2:7 (0:2, 1:2, 1:3). У дынамаўцаў закінулі шайбы Сцяпан Фалькоўскі і Іван Лодня (яго першая шайба ў КХЛ).

"Ак Барс" — лідар канферэнцыі "Усход".

13 снежня "Дынама" згуляе на Арэне "Мыцішчы" (Маскоўская вобласць) з "Куньлунем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі