А.Лябедзька: Байкот выбараў можа пераўтварыць АДС у дысідэнцкі рух
Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы мусяць не толькі супрацьпастаўляць сябе ўладзе, але і шукаць з ёй кампраміс. Такое меркаванне выказаў лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ў сваім выступе на пашыраным пасяджэнні Палітрады АДС. Паводле словаў Лябедзькі, ужо прайшоў час, калі дэмакратычным сілам трэба было прынцыпова выказваць сваю пазіцыю супрацьпастаўлення ўладзе не толькі ўнутры краіны, але і за мяжой.
Кіраўнік АГП лічыць, што трэба высоўваць уладзе "нейкія канструктыўныя прапановы". Ён выказаў меркаванне, што рашэнне пра зняццё кандыдатаў ад АДС "будзе няправільным". Лябедзька засцярог прысутных, што байкот выбараў можа пераўтварыць АДС у дысідэнцкі рух альбо прывядзе да яго распаду.
БелаПАН