Аляксандр Лукашэнка: "Гэта свята ўсяляе веру ў перамогу дабра"

З нагоды Вялікадня да хрысціянаў, якія адзначаюць свята 23 сакавiка, звярнуўся кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
"Уваскрэсенне Хрыстова — галоўны сiмвал духоўнага адраджэння i абнаўлення. Гэта свята ўсяляе веру ў перамогу дабра, дорыць надзею на тое, што ўсё дрэннае засталося ў мiнулым, а сучаснасць i будучыня прынясуць толькi мiр i дабрабыт", - гаворыцца з віншаванні кіраўніка Беларусі.

Ён пажадаў грамадзянам краіны "моцнага здароўя, удачы ва ўсiх справах i пачынаннях, невычэрпных жыццёвых сiлаў i аптымiзму".

"Няхай гэтыя цудоўныя веснавыя днi будуць для вас i вашых блiзкiх па-сапраўднаму святочныя, самыя лепшыя i шчаслiвыя, сагрэюць цеплынёй i ўзаемаразуменнем вашы сем’i, азораць сэрцы нягаснучым духоўным святлом", - гаворыцца ў віншаванні Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі