Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка выйшлі ў трэці круг US Open

Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка выйшлі ў трэці круг US Open

У другім крузе адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе сёння паспяхова выступілі дзве беларускія тэнісісткі — Аляксандра Сасновіч (33-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA) і Арына Сабаленка (20). 

Сасновіч выйграла ў расіянкі Дар'і Касаткінай (11) — 6:2, 7:6 (7:3). Матч доўжыўся 1 гадзіну 33 хвіліны. Наступнай саперніцай нашай тэнісісткі ў 1/16 фіналу будзе 19-я ракетка свету японка Наомі Осака.

Сабаленка перамагла расіянку Веру Званарову (133) — 6:3, 7:6 (9:7). Супраць беларускі ў 1/16 фіналу выйдзе пятая ракетка свету чэшка Петра Квітава.

Нагадаем, што напярэдадні ў 1/16 фіналу US Open выйшла таксама Вікторыя Азаранка. Яе чакае гульня з трэцяй ракеткай свету амерыканкай Слоан Стывенс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі