Арына Сабаленка выйграла адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе

Арына Сабаленка пасля перамогі на US Open

Арына Сабаленка пасля перамогі на US Open / Championat.com

Арына Сабаленка выйграла US Open. У фінале беларуская тэнісістка абыграла амерыканку Джэсіку Пегулу з лікам 7:5, 7:5.

Такім чынам другая ракетка свету папоўніла сваю калекцыю трафеяў турніраў Вялікага шлема. Акрамя сёлетняга яна двойчы заваёўвала кубак на Australian Open.

"Пасля таго, як я страціла бацьку, маёй мэтай было ўпісаць наша прозвішча ў гісторыю тэніса. Калі я бачу сваё імя на трафеі, я ганаруся сваёй сям'ёй за тое, што яна не адмовілася ад сваёй мары", — сказала Сабаленка на прэс-канферэнцыі .

Перамога на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе прынесла Сабаленка 3,6 мільёна долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі