Аляксандра Сасновіч не здолела выйсці ў ½ фіналу Кубка Крамля
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (№ 31 WTA) не здолела выйсці ў паўфінал Кубка Крамля. У ¼ фіналу спаборніцтваў яна саступіла прадстаўніцы Вялікабрытаніі Ёхане Конце (44) — 2:6, 6:2, 6:7 (2:7).
Раней на гэтым турніры Сасновіч выйграла ў румынкі Міхаэлы Бузарнеску (25) — 6:3, 6:4, а таксама ў Кікі Бертэнс з Нідэрландаў (10) — 6:3, 4:6, 6:3.
На Кубку Крамля выступае таксама мужчынскі беларуска-аўстрыйскі дуэт Максім Мірны / Філіп Освальд. У ¼ фіналу яны сустрэнуцца з аўстрыйска-харвацкім тандэмам Юрген Мельцэр / Нікола Мекціч.