Амбасада Кыргызстану ў Беларусі падпарадкоўваецца часоваму ўраду

Пра гэта амбасадарка Кыргызстану ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава заявіла 23 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Па словах Балджуравай, былы кіраўнік краіны Курманбек Бакіеў уласнаручна падпісаў адмову ад пасады прэзідэнта і таму страціў уладу. На думку амбасадаркі, часовы ўрад Кыргызстану мае здольнасці і ўсе магчымасці, каб узяць сітуацыю ў краіне пад кантроль і спыніць беспарадкі. Спн.Балджурава адзначыла таксама, што новыя кіргізскія ўлады маюць падтрымку суседніх краінаў, у тым ліку і Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі