Амерыканец Дэвід Полік адмовіўся быць рэктарам ЕГУ?

Супрацоўнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (месціцца ў Вільні) на ўмовах ананімнасці паведамілі Еўрарадыё, што верагодны рэктар Дэвід Полік адмовіўся займаць гэтую пасаду. Прычына — невысокі заробак. Адзначым, што ЕГУ пакуль афіцыйна не паведаміў пра вынікі выбараў рэктара. Але, як раней інфармаваў БелаПАН, перамогу атрымаў менавіта Полік.

Абвергнуць ці пацвердзіць Еўрарадыё адмову амерыканца кіраваць універсітэтам у адміністрацыі ЕГУ не захацелі і паабяцалі ўвечары апублікаваць дакладныя вынікі выбараў. Адзначылі толькі, што зараз часовы рэктар Дэвід Полік знаходзіцца ў адпачынку.

Удзельніца выбараў рэктара ЕГУ: Я не галасавала за Дэвіда Поліка

Нагадаем, у выбарах рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ўдзельнічалі прафесарка Таццяна Шчытцова, палітык і грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч і часова выконваючы абавязкі рэктара Дэвід Полік. Пры гэтым, адзін з выбарцаў за яго не галасаваў, як раней паведамляла Еўрарадыё. Не падтрымалі амерыканскага прафесара і студэнты. Яны аддалі перавагу Таццяне Шчытцовай.

Раней у ЕГУ разгарэўся канфлікт Сената і адміністрацыі, у выніку якога былі звольненыя некалькі выкладчыкаў. Сярод іх — Максім Жбанкоў, Павел Церашковіч, Вольга Шпарага.

Мілінкевіч: ЕГУ будзе дрэйфаваць. Галоўнае, каб не ў бок “рускага свету”

Дэвід Полік раней узначальваў некалькі прыватных каледжаў у ЗША,  ён — прафесар філасофіі. Выконваў абавязкі прэзідэнта Дзяржаўнага ўніверсітэта Нью-Ёрка (SUNY, аддзяленне ў Кортлэндзе), працаваў прэзідэнтам і галоўным выканаўчым дырэктарам Чыкагскага інстытута мастацтваў. Выконваў абавязкі рэктара ў ЕГУ. Цяпер ён вывучае рускую мову, беларускай не валодае.

Фота: Fotolia, kyky.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі