Амністыя: халодны студзень 2011 года

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі падвяло вынікі апошняй амністыі, што завяршылася 7 студзеня.  Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, пад дзеянне закона аб амністыі трапілі 17.348 асоб, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, і 5.041 — у папраўчых установах адкрытага тыпу.

У выніку былі вызваленыя 3.300 чалавек, на адзін год скарочаны тэрмін пакарання 8.673 зняволеным.