Анёлы vs. дэманы: нядзельны Марш народаўладдзя ў фота
Нядзельны марш ў Мінску 8 лістапада 2020 года / Еўрарадыё
У нядзелю 8 лістапада, як і ў трынаццаць папярэдніх нядзель запар, беларусы зноў выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. У Мінску да 12:00 ужо адключылі інтэрнэт і зачынілі метро, а сілавікі запаланілі ўвесь цэнтр не толькі аўтазакамі, але і максімальна сабой. Гэта былі невядомыя ў чорным, аліўкавым, спартыўным, ваенным. Са стрэльбамі, дручкамі і шчытамі. Яны курсіравалі на бусах па цэнтральных вуліцах, выскокваючы і затрымліваючы пратэстоўцаў, не даючы ім сабрацца ў вялікія калоны. Урываліся ў кавярні, гандлёвыя цэнтры і нават царкву ў пошуках "падазроных" асобаў (дарэчы, з Петрапаўлаўскай царквы на Нямізе бабулі выганялі іх са словамі "сатана" і "д'ябал"). Затрыманых (а іх на дадзены момант больш за 450) білі, цягнулі па асфальце, клалі тварам у зямлю.
Дзве калоны ўсё-такі змаглі сфармавацца ў раёне Машэрава і Багдановіча, але абедзьве былі разагнаныя. Дарэчы, сёння з дынамікаў каля Стэлы пратэстуючых заклікалі да сумлення. Маўляў, не будзьце эгаістамі: з-за вас прыстойныя людзі і госці сталіцы не могуць прагуляцца па нашым чыстым горадзе. Праўда, горад 8 лістапада выглядаў змрочна. Людзі ў чорным яго відавочна не ўпрыгожваюць, хоць і лічаць сябе, напэўна, прыгажунамі. Пратэстоўцы на кантрасце падаюцца проста анёламі.
Якім быў Марш народаўладдзя ў Мінску 8 лістапада глядзіце ў фота, якія зрабілі фатографы Еўрарадыё, "Радыё Свабода", "Нашай Нівы" і TUT.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.