Анжаліку Борыс і актывістаў СПБ выпусцілі, але нікуды ехаць не дазваляюць
Кіраўніцу непрызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс і яе паплечнікаў мясцовыя міліцыянты затрымалі непадалёк ад Валожына і зараз не дазваляюць ні трапіць у горад, ні ехаць у якім іншым накірунку. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла сама Анжаліка Борыс. Анжаліка Борыс: “Я затрыманая і са мной яшчэ сем чалавек перад Валожынам. Я паспрабавала заехаць на машыне ў горад з адвакатам. І мы заехалі ў Валожын, але нас затрымала ДАІ. Я мусіла выйсці з машыны, пад’ехаў аўтобус, дзе было сем чалавек у цывільным, я так думаю, што гэта былі АМАПаўцы, якія мяне схапілі, запакавалі ў гэты аўтобус і вывезлі ізноў за Валожын. Напачатку ў мяне забралі тэлефон, і я не магла карыстацца. Зараз аддалі. Нас тут пільнуе міліцыя і некалькі машын ДАІ”.
Па яе словах, міліцыянты не даюць магчымасці ёй і яе паплечнікам з’ехаць з месца затрымання. У той жа час затрыманнем міліцыянты гэту сітуацыю не называюць, а кажуць, што ўдакладняюць асобы гасцей свайго гасціннага горада. І нават пашпарты ні ў каго не забралі.
Нагадаем, сёння ў Валожынскім судзе працягваюцца слуханні па грамадзянскай справе лідэра Івянецкай арганізацыі СПБ Тэрэзы Собаль. Яе абвінавачваюць у захопе Дома польскага.