Апублікаваны праект "мірнай дамовы", якую расіяне ледзь не праціснулі ў 2022-м
Перамовы паміж Расіяй і Украінай у Беларусі
New York Times апублікавала праект "мірнай дамовы" паміж Расіяй і Украінай. Ён стаў вынікам перамоваў паміж бакамі з лютага па красавік 2022 года, але ў выніку так і не быў падпісаны.
Украінцы і расіяне тады сустракаліся ў Стамбуле і ў Белавежскай пушчы. Журналісты сцвярджаюць, што атрымалі дакументы ад украінскіх, расійскіх і еўрапейскіх крыніц. Іх сапраўднасць пацвердзілі ўдзельнікі перамоваў і блізкія да тэмы асобы.
Украіна пагаджалася на пастаянны нейтралітэт і неўступленне ў вайсковыя альянсы. Таксама яна абяцала не ўступаць у вайну на баку любога з гарантаў яе бяспекі — Вялікабрытаніі, Кітая, ЗША, Францыі, Расіі, Беларусі і Турцыі — і праводзіць вайсковыя вучэнні з любой з гэтых краін.
Краіны-гаранты ж давалі згоду не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Украіны і не ўводзіць на яе тэрыторыю войскі. Расійская мова мусіла стаць ва Украіне дзяржаўнай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.