Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перанёс інфаркт і паспяховую аперацыю
Тадэвуш Кандрусевіч
Арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч нядаўна перанёс інфаркт і аперацыю на сэрцы. Пра гэта стала вядома з публікацыі Catholic.by пра сустрэчу духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі РКЦ у Будславе.
Пра шпіталізацыю каталіцкага іерарха нічога не паведамлялася, не было і закліку да вернікаў маліцца за выздараўленне арцыбіскупа эмерыта.
Тадэвушу Кандрусевічу 78 гадоў. У лютым 2023-га яму рабілі аперацыю па выдаленні пухліны. У лютым 2024-га года яго шпіталізавалі з дыягназам мігацельная арытмія сэрца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.