Арцыбіскупу Кандрусевічу зрабілі аперацыю па выдаленні пухліны

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч / catholic.by
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч / catholic.by

8 лютага арцыбіскупу-эмэрыту Тадэвушу Кандрусевічу зрабілі аперацыю па выдаленні пухліны, паведамляе catholic.by.

Сам іерарх паведаміў са шпіталя, што аперацыя, па словах лекараў і ягоным самаадчуванні, прайшла паспяхова. Цяпер арцыбіскуп пачуваецца добра і праходзіць пасляаперацыйную рэабілітацыю.

"Напярэдадні Сусветнага дня хворага, які адзначаецца 11 лютага, малітоўна яднаюся з усімі хворымі. Няхай Маці Божая з Люрда сваім заступніцтвам нас умацоўвае і выпрошвае ласку здароўя для душы і для цела", — кажа Кандрусевіч.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні аперацыі Мінска-Магілёўскі мітрапаліт арцыбіскуп Юзаф Станеўскі разам з біскупамі-суфраганамі Мітраполіі Касцёла ў Беларусі папрасіў вернікаў і святароў маліцца за здароўе Кандрусевіча. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі