Пагоршала здароўе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

Папа Францішак і арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Папа Францішак і арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч / catholic.by

10 сакавіка стала вядома, што здароўе 79-гадовага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршала. Каталіцкі іерарх хварэе на анкалагічнае захворванне (меланома).

13 сакавіка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску пройдзе святая імша. Падчас яе адбудзецца супольная малітва аб аздараўленні для Папы Францішка і арцыбіскупа-эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча, паведамляе catholicminsk.by.

Пачатак імшы — а 15-й гадзіне. Узначаліць Эўхарыстыю арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Папа Францішак з 14 лютага перабывае ў клініцы "Джэмэлі" ў Рыме для дыягнастычных абследаванняў. У яго выявілі двухбаковае запаленне лёгкіх. Таксама ў Папы было некалькі эпізодаў астматычнага рэспіраторнага крызу.

Тадэвушу Кандрусевічу ў лютым 2023 года зрабілі аперацыю па выдаленні пухліны. У лютым 2024-га яго шпіталізавалі з дыягназам мігацельная арытмія сэрца. У траўні таго ж года ён перанёс інфаркт і аперацыю на сэрцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі