"Ноч прайшла мірна": Ватыкан распавёў пра стан Папы Францыска

Папа Францыск / Vatican News
Папа Рымскі Францішак правёў спакойную ноч і змог адпачыць, гаворыцца ў заяве Ватыкана.
Напярэдадні ў суботу ў канцэлярыі сказалі, што яго стан застаецца "крытычным", пісала ВВС. У суботу Папа Рымскі перанёс "зацяжны рэспіраторны крызіс, падобны на астму".
Ён праходзіць лячэнне ад пнеўманіі абодвух лёгкіх у бальніцы Джемелли ў Рыме. Пантыфіку зрабілі пераліванне крыві. Папа Францішак знаходзіцца ў свядомасці, але яму патрэбны "высокі прыток" кіслароду.
"Стан Святога Айца застаецца крытычным. Папа не знаходзіцца па-за небяспекай", — гаворыцца ў заяве Ватыкана.
Папа Рымскі запатрабаваў адкрытасці ў дачыненні да свайго здароўя, таму Ватыкан пачаў выпускаць штодзённыя заявы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.