Папа рымскі раскрытыкаваў і Дональда Трампа, і Камалу Харыс

Францыск супраць Трампа і Харыс

Францыск супраць Трампа і Харыс / Vatican Media

Папа Рымскі Францыск раскрытыкаваў былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за яго план дэпартацыі мільёнаў імігрантаў і віцэ-прэзідэнта Камалу Харыс за яе падтрымку права на аборт, піша "Новая газета" са спасылкай на Reuters і AP.

"Абодва супраць жыцця, і той, хто выганяе мігрантаў, і той, хто забівае дзяцей", — сказаў ён.

Францыск заявіў, што міграцыя — гэта права, апісанае ў Бібліі, і што любы, хто не варты закліку вітаць незнаёмца, здзяйсняе "цяжкі грэх". Ён таксама рэзка выказаўся супраць абортаў. Паводле яго слоў, зрабіць яго — "значыць забіць чалавека, падабаецца вам гэтае слова ці не".

Пры гэтым Францыск лічыць, што выбаршчыкі павінны выканаць свой грамадзянскі абавязак і прагаласаваць:

"Трэба галасаваць і выбіраць меншае зло. Хто меншае зло, гэтая дама ці гэты джэнтльмен? Я не ведаю. Кожны павінен вырашаць па сумленні", — сказаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі