Агучылі афіцыйную прычыну, чаму не адчыняюць Чырвоны касцёл у Мінску

Чырвоны касцёл

Чырвоны касцёл / Euroradio

Улады назвалі афіцыйную прычыну, па якой дагэтуль не адчыняюць Чырвоны касцёл у Мінску. Агучыў яе ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак у сваім выступе на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

"Распрацавана праектная дакументацыя па рамонце касцёла. Як звычайна, дакументацыя праходзіць экспертызу, па выніках экспертызы былі дадзеныя заўвагі. Таму адбываецца дапрацоўка дакументацыі, каб зрабіць капітальны рамонт гэтага храма", — цытуе словы Румака сайт katolik.life.

Гэта азначае, што бліжэйшым часам ніякія работы ў касцёле весціся не будуць. Дарэчы, пра "недапрацаваную дакументацыю" Румак казаў і восем месяцаў таму — у чэрвені 2024-га. Чаму за столькі месяцаў дакументацыю не дапрацавалі — не паведамляецца.

Чырвоны касцёл быў зачынены ўладамі ўвосень 2022 года. Было заяўлена, што будынку патрэбны рамонт. Пачатак работ быў прызначаны на першы квартал 2024 года, але ніякія работы так і не пачаліся дагэтуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі