Архітэктары з Італіі атрымалі ўзнагароду за VIP-залу мінскага аэрапорта

Нацыянальны аэрапорт Мінск

Нацыянальны аэрапорт Мінск / Recs Architects

Італьянскае архітэктурнае бюро Recs Architects здабыла ўзнагароду прэстыжнага міжнароднага конкурсу A' Design Award за працу над віп-залай у мінскім аэрапорце, піша выданне Republica. A' Design Award — гэта міжнародная прэмія, якая прысуджаецца ў сферах дызайну і архітэктуры.

Над праектам VIP-залы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск працавала італьянская студыя Recs Architects.

"Гэта брама да падарожжаў і зносін для міжнароднай эліты. Тут людзі пачынаюць адчуваць Беларусь і тут людзі кідаюць апошні позірк на Беларусь перад вяртаннем дадому", — гаворыцца ў апісанні праекта на сайце A' Design Award.

У прыватным тэрмінале ёсць зала для прыёмаў, гасцёўня, бар, канферэнц-зала, туалет, калідор на першым паверсе і VIP-зала для патрабавальных падарожнікаў.

Пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair напрамкі вылетаў, як і магчымасць для зносін сусветных элітаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск значна скараціліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі