Арына Сабаленка выйграла US Оpen у пары з Эліс Мертэнс
Арына Сабаленка і Эліс Мертэнс / Reuters
"Беларускі фінал" жаночага парнага разраду на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе скончыўся перамогай Арыны Сабаленка і бельгійкі Эліс Мертэнс. Яны перамаглі дуэт Вікторыя Азаранка (Беларусь) — Эшлі Барці (Аўстралія) у двух сэтах з аднолькавым лікам: 7:5, 7:5. Матч працягваўся 1 гадзіну 36 хвілін.
І для Арыны Сабаленка, і для Эліс Мертэнс гэта першая перамога ў турнірах Вялікага шлема.
Арына Сабаленка і Эліс Мертэнс / Reuters
Making it official...@elise_mertens
— US Open Tennis (@usopen) September 8, 2019
@SabalenkaA#USOpen pic.twitter.com/RSYnvYlddt
Крыху раней на US Оpen 19-гадовая канадская тэнісістка Б'янка Андрэеску ў фінале адзіночнага жаночага разраду абыграла шматдосведную Серэну Уільямс. А завяршаецца турнір фіналам адзіночнага мужчынскага разраду: іспанец Рафаэль Надаль гуляе супраць расіяніна Данііла Мядзведзева.