Атмараві. "Путь белых облаков"

Атмараві выдаў альбом мантр-медытацый на рускай мове. 11 песень пласцінкі “Путь белых облаков”, на думку музыкі, “маюць на ўвазе ўключэнне аўдыторыі, калі артыст не столькі выканаўца, колькі крыніца імпульса, які падхопліваюць усе прысутныя ў зале людзі”. І чым глыбей чалавек дазволіць сабе акунуцца ў гэты рух, тым больш інтэнсіўна ён можа адгукнуцца на такую музычную падзею. Дзеля аблягчэння ўспрыняцця і пранікнення ў музычныя далягляды слухача, Атмараві спалучае традыцыйную песенную форму з формай індыйскай мантры. У выніку мы маем доўгае паўтарэнне адной і той жа фразы, якая лёгка запамінаецца і дазваляе адчуць сябе ў адзінстве са светам.

guru_0.mp3

Альбом “Путь белых облаков” — прыклад неверагоднай прыгажосці. Тут прыгожа абсалютна ўсё: мелодыі, тэксты, аранжыроўкі, голас, эмоцыя. Адпаведна, песні могуць гучаць гадзінамі, днямі, начамі, месяцамі і гадамі. І можна не стаміцца іх слухаць, таму што мэта песень — не напружваць і не ўзбуджаць нерв, а ўлагоджваць яго і дазволіць яму разняволіцца.

zwiowdy.mp3

Цікава, што песні з альбома “Путь белых облаков” напісаныя ў розныя гады. Самая старая з іх узнікла ў 1995-м, найноўшыя — 3-4 гады таму. Але, натуральна, слухаюцца яны як адзінае цэлае, нібыта, былі народжаныя паступова адна за другой. Атмараві вельмі ўдала ўводзіць медытацыю ў сучасныя рытмы, ствараючы пры гэтым актуальны і лёгкі папулярны твор.

oblakai.mp3

Атмараві па-ранейшаму дзейнічае самастойна: піша, запісвае, спявае і грае. Музыка працягвае палітыку дэбютніка “Чертополох” і  пласцінкі “Романтика”, якая атрымала рок-карону ў 2006 годзе як лепшы рок-альбом: стварае эзатрычныя песні-дыяменты. Ні хіты ў звыклым разуменні, а менавіта песні-дыяменты. Якія свецяцца прыгажосцю і напоўненыя багатым унутраным жыццём і гармоніяй. Але пры гэтым прызваныя не забаўляць, а падштурхнуць да рэфлексіі, дапамагчы дасягнуць радасці, спакою і яднання з Сусветам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі