Аўтазакі і агароджы — у Маскве рыхтуюцца развітацца з Навальным

Сілавік дзяжурыць на даху дома побач з царквой, дзе пройдзе адпяванне Аляксея Навальнага

Сілавік дзяжурыць на даху дома побач з царквой, дзе пройдзе адпяванне Аляксея Навальнага / АР

На паўднёвым усходзе Масквы з раніцы назіраецца вялікая колькасць паліцыі — сёння ў Храме іконы Божай Маці "Спаталі мой смутак" пройдзе адпяванне палітыка Аляксея Навальнага. "У Мар'іна за 5 гадзін да адпявання ўжо выстаўленыя пасты і ачапленне паўсюль каля царквы", цытуе мясцовых жыхароў рэсурс "Осторожно новости".

Па дарозе ад метро Мар'іна да храма, дзе павінна прайсці адпяванне, сілавікі правяраюць дакументы і асабістыя рэчы мінакоў, паведамляе "Медиазона". Акрамя таго, па дарозе ад метро да храма ўсталяваны калідор з металічных агароджаў. Ля царкве бачная вялікая колькасць аўтазакаў і паліцэйскіх аўтамабіляў. Маюць месца перабоі ў працы мабільнага інтэрнэту. Але людзі патроху пачынаюць збірацца.

Паліцыя дзяжурыць і ля барысаўскіх могілак, дзе павінны пахаваць палітыка.

Нагадаем, Аляксей Навальны раптоўна памёр 16 лютага ў калоніі пад Нарыльскам. Незалежныя эксперты і заходнія палітыкі ўскладаюць адказнасць за смерць Навальнага на расійскія ўлады. Дадамо, што раней паплечнікі Навальнага скардзіліся на праблемы пры арганізацыі пахавання. У прыватнасці, па іх словах, ні адзін катафалк не згаджаўся везці цела палітыка ў царкву на адпяванне. Таксама ім не ўдалося зняць пахавальную залу для развітання з палітыкам.

Автозаки и ограждения — в Москве готовятся проститься с Навальным
Людзі пачынаюць збірацца ля царквы / @mediazzzona
Автозаки и ограждения — в Москве готовятся проститься с Навальным
Па дарозе да царквы ўсталявалі агародджы / @mediazzzona
Автозаки и ограждения — в Москве готовятся проститься с Навальным
Машыны паліцыі ў раёне царквы, дзе будуць адпяваць Навальнага /@ostorozhno_novosti

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі